Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітаі, прыбыў у Пэкін.
У панядзелак адбудуцца яго перамовы са старшынём КНР Ху Цзінтао, кіраўніком ураду Вэнь Цзябао і старшынём парлямэнту – Сталага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банго.
Плянуецца падпісаньне шэрагу дакумэнтаў аб пашырэньні супрацоўніцтва ў нафтагазавай галіне. Чакаецца, што лідэры дзьвюх краінаў прымуць таксама ўдзел у цырымоніі запуску новага нафтаправоду “Скаварадзіно-Дацын”, па якім у наступным годзе нафта з Расеі пойдзе ў Кітай.
Да візыту Мядзьведзева прымеркаванае адкрыцьцё Расейскага культурнага цэнтру ў Пэкіне.