Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас мае выступіць перад Генасамблеяй ААН


Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас мае сёньня выступіць перад Генэральнай Асамблеяй ААН ў сувязі з заклапочанасьцю міжнароднай супольнасьці адносна крызысу ў мірных перамовах паміж палестынцамі і Ізраілем.

Таксама Абас мае правесьці другую сустрэчу з амэрыканскім дзяржсакратаром Гілары Клінтан у кулюарах Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пасьля першай сустрэчы Абас заявіў, што перамовы не прынесьлі "нічога новага” і што палестынцы выйдуць з перамоваў у выпадку адмены Ізраілем мараторыя на будаўніцтва новых габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе.
XS
SM
MD
LG