Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: рэкамэндацыі ААН – непрымальныя


Рада ААН па правох чалавека зацьвердзіла на сэсіі ў чацьвер сьпіс рэкамэндацыяў для Беларусі, паведамляе Эўрапейскае радыю для Беларусі. У дакумэнце, прынятым у рамках Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду, зьмяшчаюцца 93 прапановы для паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Менск выказаў сваю згоду па 75 пунктах. Сярод адкінутых рэкамэндацыяў – адмена артыкулу 193-1, рэфармаваньне выбарчага заканадаўства, паляпшэньне ўмоў дзейнасьці няўрадавых арганізацый і СМІ, а таксама скасаваньне сьмяротнага пакараньня. Гэтыя прапановы беларуская дэлегацыя назвала "непрымальнымі".
XS
SM
MD
LG