Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў указ аб забароне на перадачу Ірану зэнітных ракетных сыстэмаў С-300 і іншых відаў уззбраеньня ў зьвязку з прынятымі ў чэрвені санкцыямі Рады бясьпекі ААН адносна Тэгерану.
Паводле ўказу, забараняецца транзытнае перамяшчэньне праз тэрыторыю Расеі ці вываз з Расеі ў Іран танкаў, панцырных машынаў, артылерыйскіх сыстэмаў вялікага калібру, баявых самалётаў і гелікоптэраў, ваенных караблёў, ракетаў ці ракетных сыстэмаў.