Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура правярае банк Ватыкану


Пракуратура Рыму праводзіць расьсьледаваньне адносна банку Ватыкану. Кіраўнік банку Этарэ Гоці Тэдэскі і яшчэ адзін кіраўнік установы, якая кіруе рахункамі рымска-каталіцкай царквы, падазраюцца ў легалізацыі незаконных прыбыткаў.

У афіцыйным паведамленьні банку, які афіцыйна называецца "Інстытут ралігійных справаў”, гаворыцца, што супрацоўнікі ”шакаваныя і ўражаныя” дзеяньнямі сьледчых, паколькі абсалютна давяраюць Тэдэскі.

Апошні раз банк Ватыкану быў уцягнуты ў падобны скандал у 1982 годзе.
XS
SM
MD
LG