Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты лідэр баявога крыла ХАМАС


Ізраільскія вайскоўцы ліквідавалі ачольніка баявога крыла палестынскага радыкальнага руху ХАМАС, паведамляе агенцтва AFP.

Іяд Шылбая стаў вядомы, як камандзір "Брыгады мучанікаў Ізэдына аль-Касама". Салдаты забілі яго падчас рэйду ў вёсцы Нур-Шамс.

Вайскоўцы паведамляюць, што адкрылі агонь пасьля таго, як у накірунку да патруля пачаў бегчы незнаёмы мужчына, не рэагуючы на патрабаваньні спыніцца. Пра тое, што гэта адзін зь лідэраў ХАМАСу стала вядома пры апазнаньні цела.
XS
SM
MD
LG