Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты змусілі амэрыканку адмовіцца ад імя


У ЗША карыкатурыстка Молі Норыс, якая заклікала людзей маляваць прарока Мухамэда, пакінула свой дом у Сіэтле, зьмяніла імя з прозьвішчам і зьехала ў невядомым кірунку, піша выданьне "The Seattle Weekly". Засьцярогі былі прынятыя на рэкамэндацыю ФБР, пасьля таго, як меркаваны ачольнік прапаганды Аль-Кайды Анвар аль-Аўлакі назваў Норыс "прыярытэтнай мішэньню".

Раней Молі Норыс апублікавала ў "The Seattle Weekly" скандальную карыкатуру пад назвай "Дзень, калі кожны малюе Мухамэда". На малюнку былі паказаныя прадметы хатняга абіходу, якія, нібыта, "сьцьвярджалі", што яны зьяўляюцца прарокам Мухамэдам. Карыкатура набыла вялікую папулярнасьць у ЗША.

Мусульмане лічаць выявы прарока Мухамэда блюзьнерствам.
XS
SM
MD
LG