Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты крымінальны "кароль" СНД


У цэнтры Масквы невядомыя застрэлілі сёньня "злодзея ў законе" Аслана Усаяна, якога праваахоўчыя органы называюць найбуйнейшым крымінальным аўтарытэтам на постсавецкай прасторы. Нападнікі расстралялі Ўсаяна, вядомага пад мянушкай "Дзед Хасан" на парозе яго кватэры. Па дарозе ў лякарню ён сканаў ад раненьняў у жывот.

Летась у ліпені быў забіты іншы вядомы аўтарытэт, вядомы пад мянушкай "Япончык". Мяркуецца, што Ўсаян, помсьцячы за яго гібель, арганізаваў у Расеі і краінах Заходняй Эўропы шэраг забойстваў лідэраў канкурэнтных груповак.

Міліцыя асьцерагаецца, што ліквідацыя Дзеда Хасана можа паслужыць штуршком для эскаляцыі крымінальных разборак у краінах былога СССР.
XS
SM
MD
LG