Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сэнату ЗША ўхваліў Новы СТАРТ


Камітэт у пытаньнях замежнай палітыкі Сэнату ЗША ухваліў сёньня пагадненьне аб абмежаваньні ядзерных арсэналаў. Прэзыдэнт ЗША Барак Аба ма і Расеі – Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісалі дамову ў красавіку ў Празе.

Зараз Сэнат павінен прагаласаваць па гэтым пытаньні ў поўным складзе. Для ўхваленьня спатрэбіцца згода дзьвюх трацінаў дэпутатаў.

Расейска-амэрыканскае пагадненьне аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, вядомае, як Новы СТАРТ, выклікае крытыку рэспубліканскай меншасьці ў Кангрэсе ЗША. Апанэнты дзейнай адміністрацыі лічаць, што дамова пагоршыць абароназдольнасьць краіны.
XS
SM
MD
LG