Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа прыбыў у Вялікую Брытанію


Папа Бэнэдыкт ХУІ прыбыў сёньня ў Вялікую Брытанію зь першым за 28 гадоў дзяржаўным візытам кіраўніка рымска-каталіцкай царквы ў гэту краіну.

Пантыфік пачаў чатырохдзённую паездку з наведваньня Шатляндыі. У Эдынбургу ён сустрэўся з брытанскай каралевай Элізабэт Другой. Пасьля гэтага ён мае адслужыць імшу пад адкрытым небам у іншым шатляндзкім горадзе Глазга. У размове з журналістамі на борце самалёта на шляху да Эдынбургу Бэнэдыкт ХУІ выказаў жаль у зьвязку зь нядаўнімі скандаламі вакол сэксуальных злоўжываньняў каталіцкіх сьвятароў. Папа адзначыў, што царква не была “дастаткова пільнай” у гэтым пытаньні.

Напярэдадні візыту ў газэце “Гардыян” быў надрукаваны ліст вядомых брытанскіх грамадзкіх і культурных дзеячоў, якія абвінавацілі папу ў забароне на аборты, адмове прызнаць правы геяў і лесьбіянак, няздольнасьці адлучыць ад царквы сьвятароў-педафілаў.
XS
SM
MD
LG