Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт паміж Францыяй і ЭЗ ў справе высылкі цыганоў абвастраецца


Спрэчка вакол праблемы высылкі цыганоў з Францыі пагражае ўскладніць атмасфэру саміту лідэраў краінаў Эўразьвязу, які пачынаецца сёньня ў Брусэлі. Францыя назвала непрымальнай крытыку сваіх дзеяньняў, якая прагучала з вуснаў камісара ЭЗ у юрыдычных справах Вівіян Рэдзінг. Яна параўнала высылку цыганоў з фашысцкім перасьледам у гады Другой Усясьветнай вайны. Прэм’ер-міністар Францыі назваў такія словы “неверагоднымі” і “скандальнымі”.

Больш як 8 тысяч цыганоў былі дэпартаваны з Францыі з пачатку года.
XS
SM
MD
LG