Суд у Зімбабвэ сёньня вызваліў пад заклад валянтэраў, якія падавалі мэдыцынскую дапамогу хворым на ВІЧ-інфэкцыі. Чатырох грамадзянаў ЗША і аднаго – Новай Зэляндыі затрымалі ў пятніцу, паводле абвінавачаньня ў незаконнай мэдыцынскай дзейнасьці. Суд прызначыў слуханьні па іх справе на 27 верасьня.
Цэнтар дапамогі хворым на СНІД у сталіцы Зымбабвэ Харарэ працуе амаль 10 год. Раней праблемаў з законам у валянтэраў не ўзьнікала.
Афіцыйны Харарэ заявіў, што ўлады выконваюць свой абавязак па назіраньні за належным узроўнем мэдыцынскі паслугаў у краіне.