Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мула Амар верыць у хуткую перамогу талібаў у Аўганістане


Лідэр талібаў мула Амар заявіў, што ягоныя воіны наблізіліся да перамогі над замежнымі войскамі ў Аўганістане. У заяве, апублікаванай на ісламіскіх вэб-сайтах разам з віншаваньнямі з нагоды заканчэньня сьвята Рамазан, мула Амар зьвярнуўся да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з патрабаваньнем вывесьці з Аўганістану амэрыканскі вайсковы кантынгент як мага хутчэй.

У заяве таксама гаворыцца, што воіны джыхад ужо блізкія да ажыцьцяўленьня сваіх мэтаў. Гвалт у Аўганістане цяпер дасягнуў найгоршай адзнакі з часу, як мула Амар і яго рух былі зрынутыя ў 2001 годзе.
XS
SM
MD
LG