Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое жыхароў Віцебшчыны загінулі праз неасьцярожнае абыходжаньне з газам


Жыхарка вёскі Лескавічы Шумілінскага раёну вырашыла праверыць, ці правільна яе сын падлучыў да пліты газавы балён.

Спадарыня запаліла запалку і паднесла да балёна. Выцечка газу ўсё ж была, і ў хаце загарэліся шпалеры ды мэбля. Сусед убачыў пажар, вывеў гаспадыню з ахопленага полымем дому і выклікаў супрацоўнікаў МНС. Але яны не пасьпелі ўратаваць сына гаспадыні і яе знаёмую, якая зайшла ў госьці -- газавы балён выбухнуў і хата абрынулася.

Як высьветлілася, непасрэдна перад трагедыяй гаспадыня, яе сын і суседка разам выпівалі. Потым вырашылі зварыць бульбы, і на кухню пайшла 52-гадовая спадарыня, якой пашанцавала выжыць. Яе знаёмая і сын, які чамусьці падлучаў балён замест газавіка- адмыслоўцы, загінулі у выніку “парушэньня правілаў эксплюатацыі газавага абсталяваньня”, як напісана ў афіцыйных дакумэнтах МНС.
XS
SM
MD
LG