Тэры Джоўнс, кіраўнік царкоўнага прыходу царквы Dove World Outreach Center, якая плянуе 11 верасьня спаліць Карану, заявіў, што не адмовіцца ад свайго намеру, нягледзячы на шырокае асуджэньне ў Злучаных Штатах і іншых краінах і папярэджаньні, што такія дзеяньні могуць паставіць пад пагрозу амэрыканскія войскі за мяжой. Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан у аўторак назвала плянаваную акцыю "непаважнай" і "ганебнай". Галоўныя амэрыканскія хрысьціянскія і габрэйскія лідэры назвалі гэта нападам на рэлігійныя свабоды і актам нецярпімасьці. Ватыкан назваў гэта "абуральна і змрочным жэстам".