Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект "Набука" атрымаў палову фінансаваньня


Міжнародныя агенцтвы выдзелілі на праект пабудовы газаправоду з Касьпійскага мора ў краіны ЭЗ 4 мільярды эўра. Кансорцыюм для будаўніцтва "Набука" падпісаў пагадненьні аб сындыкаваным фінансаваньні з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй.

Агульны кошт праекту ацэньваецца на 8 мільярдаў эўра. Будаўніцтва мае пачацца ў 2012 годзе і завершыцца ў 2015-м. Брусэль дабіваецца рэалізацыі праекту, каб зьменшыць энэргетычную залежнасьць ад паставак прыроднага газу з Расеі.
XS
SM
MD
LG