Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтао падпісалі супольную заяву адносна павышэньня ўзроўню ўкраінска-кітайскіх дачыненьняў. Падпісаньне дакумэнту адбылося сёньня ў Пэкіне ў рамках візыту Януковіча ў Кітай.
У часе сустрэчы Ху Цзіньтао падкрэсьліў важнасьць для Кітаю пазыцыі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, згодна зь якой стасункі з Кітаем зьяўляюцца адным з прыярытэтных кірункаў замежнай палітыкі Ўкраіны. “Мы гэта высока цэнім”, – заявіў кітайскі лідэр.
Візыт Віктара Януковіча ў Кітай будзе доўжыцца пяць дзён.