Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі мінфін скароцяць на чвэрць


Пэрсанал міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі будзе скарочаны больш чым на 25 працэнтаў.

Плянуецца, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў колькасьць супрацоўнікаў брытанскага мінфіну паменшыцца з 1350 да 1000 чалавек. Рэарганізацыя закране нават мэблю: некаторым супрацоўнікам офісныя сталы заменяць на меншыя па памеры.

У ліпені ўрад краіны даручыў большасьці міністэрстваў падрыхтаваць два пляны зьніжэння выдаткаў – на 20 і 40 адсоткаў. Крайні тэрмін прадстаўленьня плянаў – 20 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG