Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску спрабавалі падпаліць пасольства РФ


У ноч на аўторак невядомыя закідалі амбасаду Расеі ў Менску бутэлькамі з запальнай сумесьсю.

"Каля 22:50 на тэрыторыю расейскага пасольства былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю. Адна зь іх патрапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі пасольства аўтамабіль", - паведамляе агенцтва РІА Новості, са спасылкай на прадстаўніка міністэрства надзвычайных становішчаў Беларусі.

Міліцыя праводзіць праверку і вырашае аб завядзеньні крымінальнай справы, паведамляе агенцтва.
XS
SM
MD
LG