Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане яшчэ 200 тысяч чалавек эвакуяваныя ў сувязі з паводкай


На поўдні Пакістану жыхары чатырох раёнаў правінцыі Сіндзі - каля 200 тысяч чалавек - былі вымушаныя пакінуць свае дамы з-за пагрозы затапленьня.

Катастрафічныя паводкі ў басейне ракі Інд, якія нанесьлі вялікі ўрон паўночна-заходнім і цэнтральным раёнам краіны, павольна распаўсюджваюцца на поўдзень. Сыноптыкі спадзяюцца, што бліжэйшымі днямі ўзровень вады пойдзе на спад.

Колькасць пакістанцаў, якія так ці інакш пацярпелі ў выніку бедзтва, зараз ацэньваецца ў 8 мільёнаў. Міжнароднай супольнасьці ўдалося сабраць ужо каля 500 мільёнаў даляраў - на экстраную дапамогу Пакістану. Сытуацыю ў краіне абмяркуе ў панядзелак кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Ня выключаны перагляд бюджэту Пакістана.
XS
SM
MD
LG