Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніка сайту Wikileaks абвясьцілі ў вышук


Джуліян Асандж, заснавальнік сайту Wikileaks, які апублікаваў сакрэтныя дакумэнты аб дзеяньнях НАТО ў Аўганістане, абвешчаны швэдзкімі ўладамі ў вышук па падазрэньні ў згвалтаваньні. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на заяву швэдзкай пракуратуры.

Сёлета ў ліпені сайт Wikileaks, які выступае за поўную свабоду слова ў Інтэрнэце і спэцыялізуецца на публікацыях даступнай у выніку "уцечак” сакрэтнай інфармацыі, разьмясьціў 75 тысяч дакумэнтаў аб хадзе вайны ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG