Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка ПАРЭ сустрэнецца зь беларускімі ўладамі і апазыцыяй


Кіраўніца падкамітэту ПАРЭ па Беларусі Сініка Хурскайнэн мае намер на пачатку будучага тыдня сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх афіцыйных структур, а таксама апазыцыі, няўрадавых арганізацый і СМІ з тым, каб азнаёміцца з разьвіцьцём сытуацыі ў краіне, у прыватнасьці ў галіне захаваньня правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону. Візыт дэпутаткі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Менск адбудзецца 23-25 жніўня, паведамляе БелаПАН.

Паводле Хурскайнэн, Беларусь, калі хоча працягваць працаваць з Радай Эўропы, павінна выконваць асноўныя прынцыпы і ўмовы гэтай арганізацыі. У адной са сваіх ранейшых заяваў адносна Беларусі дэпутатка ПАРЭ адзначыла:

“Я за дыялёг з усімі бакамі, у тым ліку і з уладамі Беларусі. Аднак я перакананая, што Асамблея не павінна адмаўляцца ад крытычных выказваньняў або выстаўленьня ўмоваў”.
XS
SM
MD
LG