Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоп самалёта ў Сан-Францыска апынуўся розыграшам


Тэлефанаваньне, з-за якога ўлады прынялі рашэньне адносна адмены вылету самалёта кампаніі «Амэрыкан Эйрлайн», апынуўся тэлефонным розыгрышам, паведамляюць СМІ Сан-Францыска.

Выданьні цытуюць заяву паліцыіі, дзе сьцьвярджаецца, што паведамленьне аб пагрозе не пацьвердзілася. Пасьля таго як вылет самалёта спынілі, усе 138 чалавек выйшлі з машыны. пару - мужчыну і жанчыну - вывелі ў кайданках, але потым адпусьцілі. Паліцыя таксама агледзела багаж ўсіх пасажыраў, аднак нічога не знайшла. Прадстаўнікі фэдэральнай ўлады заявілі журналістам, што тэлефонны розыгрыш расцэньваецца як цяжкае крымінальнае злачынства, але пакуль яшчэ ніхто не арыштаваны.
XS
SM
MD
LG