Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна, Польшча і Беларусь ствараюць біясфэрны рэзэрват



У Кіеве ухвалілі праект пагадненьня паміж урадамі Украіны, Польшчы і Беларусі аб стварэньні міжрэгіянальнага транспамежнага біясфэрнага рэзэрвату "Заходняе Палесьсе".

Як гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскага кабінэту міністраў, трохбаковае транспамежнае супрацоўніцтва на захадзе Палесься будзе спрыяць захаваньню біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці, правядзеньню навуковых дасьледаваньняў і праграм маніторынгу навакольнага асяродзьдзя, асабліва ў адчувальных да глябальнага пацяпленьня водна-балотных угодзьдзях.
XS
SM
MD
LG