Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан запэўнівае, што дапамога дойдзе пацярпелым


Улады Пакістану спрабуюць супакоіць міжнародных донараў дапамогі, што сродкі, накіраваныя ахвярам паводкі, не патрапяць у рукі экстрэмістаў. Запэўніваньні прагучалі пасьля таго, як ААН абвясьціла, што сабраныя пакуль толькі 460 мільёнаў даляраў, менш за палову ад неабходных для аказаньня неадкладнай дапамогі. Гэты дэфіцыт зьвязваюць з тым, што некаторыя краіны асьцерагаюцца карупцыі мясцовых уладаў і ўплыву Талібану. Між тым у адным з рэгіёнаў бедзтва жыхары разрабавалі грузавікі з прадуктовай дапамогай. Улады Пакістану папярэджваюць, што калі фэрмэры не атрымаюць неадкладнай дапамогі пры пасадцы новых культур, краіне пагражае голад.
XS
SM
MD
LG