Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты рыхтуюць забастоўку


Ва Ўкраіне, рух "Стоп цэнзуры!" зьбіраецца заклікаць журналістаў да агульнанацыянальнай забастоўкі, паведамляе інтэрнэт-выданьне "Ўкраінская праўда". Раней актывісты руху зьвярнуліся ў Парлямэнцкую асамблею рады Эўропы і ў Арганізацыю супрацоўніцтва і бясьпекі ў Эўропе з просьбай зьвярнуць увагу ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча на пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова ў краіне.
Напярэдадні гадзінную забастоўку правялі 3 ўкраінскія тэлеканалы.
XS
SM
MD
LG