Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: пасьля пуску АЭС узбагачаны ўран Ірану непатрэбны


У Вашынгтоне лічаць, што ў сувязі з удзелам Расеі ў эксплюатацыі АЭС у Бушэры, Ірану больш няма патрэбы весьці працы па ўранавым узбагачэньні на сваёй тэрыторыі. Пра гэта заявіў у пятніцу прадстаўнік Белага дома Робэрт Гібс.

Напярэдадні прадстаўнік расейскай карпарацыі Росатам Сяргей Новікаў паведаміў, што атамная электрастанцыя ў Бушэры будзе запушчаная 21 жніўня і што ядзернае паліва для рэактару даставяць з Расеі. Паводле сьцьвярджэньняў Масквы, новая АЭС з’яўляецца выключна цывільным праектам, а таму ня можа выкарыстоўвацца для праграмы ўзбраеньняў

Будаўніцтва бушэрскай АЭС пачала ў 1975-м годзе германская карпарацыя Siemens. Потым яна спыніла ўдзел у праекце, далучыўшыся да амэрыканскіх санкцый супраць Ірану, уведзеных пасля ісламскай рэвалюцыі 1979 года. Зь сярэдзіны 1990-х будаўніцтвам кіравала расейская кампанія Атамбудэкспарт.
XS
SM
MD
LG