Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская царква ладзіць спальваньне Карану


Адна з найбольш вядомых ісламскіх адукацыйных установаў асудзіла плянаваную акцыю па спальваньні Карану ў адной з цэркваў у Флярыдзе. Вярхоўная Рада Аль-Азгар у Эгіпце абвінаваціла амэрыканскую царкву ў "распальваньні нянавісьці і дыскрымінацыі" і заклікала рэлігійныя ўстановы ў ЗША асудзіць гэты намер.

Царква Гэінзьвілю, што ў Флярыдзе, зьбіраецца адзначыць спальваньнем сьвяшчэннага ісламскага тэксту ўгодкі тэрактаў у ЗША 11 верасьня 2001 году. Арганізатары актыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, заклікаючы іншых хрысьціянскіх вернікаў далучыцца да плянаванай акцыі.
XS
SM
MD
LG