Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране рэжысэраў абвінавачваюць у здрадзе культуры


Іранскі намесьнік міністра культуры Джавад Шамкадры заявіў, што некаторыя іранскія рэжысэры, якія ў сваёй творчасьці ўздымаюць актуальныя пытаньні іранскага жыцьця, зьяўляюцца здраднікамі культуры сваёй радзімы. Паводле Шамкадры, гэта нават горш за шпіянаж.

Намесьнік міністра таксама заявіў, што гэтыя рэжысэры “зьвяртаюць увагу толькі на цёмныя бакі жыцьця ў Іране і пераносяць гэта ў свае фільмы” з тым, каб атрымліваць ўзнагароды на міжнародных кінафэстывалях, паведамляе іранскае інфармацыйнае агенцтва ISNA.
XS
SM
MD
LG