Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пройдзе прэзыдэнцкая інаўгурацыя


У Варшаве сёньня мае адбыцца цырымонія прывядзеньня да прысягі новаабранага прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Камароўскі выконваў абавязкі прэзыдэнта пасьля гібелі папярэдняга ачольніка краіны Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам чатыры месяцы таму.

На пазатэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў мінулым месяцы, Камароўскі перамог Яраслава Качынскага – брата-блізьнюка загінулага прэзыдэнта.

Лех Качынскі і яшчэ 96 чалавек, сярод якіх былі найвышэйшыя ўрадоўцы краіны, загінулі 10 красавіка падчас прызямленьня ў Смаленскім аэрапорце. Са Смаленску польская дэлегацыя мела накіравацца ў Катынь, на мэмарыяльную цырымонію, прымеркаваную да ўгодкаў сталінскіх расстрэлаў польскіх грамадзян у Катынскім лесе.
XS
SM
MD
LG