Тэрарыстычная арганізацыя “Аль-Каіда”, насуперак жорсткім захадам, што прымаюцца супраць яе, застаецца небясьпечным праціўнікам Злучаных Штатаў. Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы амэрыканскага Дзярждэпартамэнту за 2009 год.
У справаздачы таксама сьцьвярджаецца, што ў апошні час “Аль-Каіда” стала больш актыўна дзейнічаць на паўночным захадзе Афрыкі і ў Самалі.
Паводле дакумэнту, летась у сьвеце зроблена каля 11 тысяч тэрарыстычных нападаў, ахвярамі якіх сталі прыкладна 15 тысяч чалавек. Гэта менш, чым у папярэднія гады. Самым крывавым стаў 2006-ты, калі загінулі 22 тысячы 700 чалавек.