Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэль Кастра апублікаваў мэмуары


Правадыр кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра апублікаваў першую частку сваіх мэмуараў. У кнізе, у прыватнасьці, расказваецца пра ўзброенае змаганьне супраць дыктатара Фульхенсіё Батысты.

Успаміны пад назваю “Стратэгічная перамога” былі прэзэнтаваныя на цырымоніі ў Гаване ў прысутнасьці паплечнікаў Кастра.

Фідэль Кастра ачольваў уладу на Кубе з 1959 да 2006 году, калі перадаў свае паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю Кастра. 13 жніўня Фідэлю Кастра спаўняюцца 84 гады.
XS
SM
MD
LG