Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль папярэдзіў ХАМАС


Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу папярэдзіў кіраўніцтва палестынскай радыкальна-ісламісцкай групоўкі ХАМАС аб недапушчальнасьці далейшых нападаў на ізраільскія населеныя пункты. На паседжаньні кабінэту міністраў Нэтаньягу заявіў, што ўскладае на групоўку адказнасьць за эскаляцыю гвалтоўных дзеяньняў і прыгразіў, што Тэль Авів адкажа ваеннымі ўдарамі.

У пятніцу невядомыя нападнікі абстралялі ізраільскае паселішча, што знаходзіцца непадалёку ад Паласы Газы, падкантрольнай ХАМАС. Ізраіль адрэагаваў шэрагам авіяўдараў, у выніку якіх быў забіты адзін з найвышэйшых камандзіраў палестынскай групоўкі.
XS
SM
MD
LG