Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія арыштавала ўкраінскі карабель


Грузінская берагавая ахова арыштавала ўкраінскае судна за ўваход у акваторыю Абхазіі без узгадненьня з Тбілісі. Сухагруз "Акорд" вёз партыю збожжа для Армэніі. Быў затрыманы капітан, які мае расейскае грамадзянства і 11 украінскіх матросаў.

Парушэньне рэжыму ўезду на акупаваныя тэрыторыі караецца, паводле грузінскага заканадаўства, турэмным зьняволеньнем тэрмінам ад 3 да 5 гадоў.

Летась грузінскія ўлады канфіскавалі прынамсі чатыры судны, што зайшлі ў тэрытарыяльныя воды Абхазіі без узгадненьня з грузінскімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG