Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Арызоны абскардзіць рашэньне фэдэральнага судзьдзі


У ЗША губэрнатар Арызоны Джаніс Бруэр зьбіраецца падаць скаргу на рашэньне фэдэральнага судзьдзі, які заблякаваў шэраг артыкулаў новага іміграцыйнага закону штату за дзень да таго, як ён павінен набыць правамоцнасьць. Сярод іншага суд часова забараніў найважнейшы артыкул, паводле якога паліцыянты маюць права спыняць усіх "падазраваных асобаў" дзеля праверкі законнасьці іх знаходжаньня на тэрыторыі штату.

Сёньня ў сталіцы Арызоны горадзе Фэнікс чакаюцца шматтысячныя пратэсты супраць новага закону, які многія называюць расісцкім.
XS
SM
MD
LG