Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостае «Амбасовішча» можа стаць апошнім?

У аўторак увечары ў рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара ў Раўбічах шосты раз прайшоў фэстываль беларускай музыкі “Амбасовішча”.

“Амбасовішча” – гэта сапраўдны open-air – канцэрт пад адкрытым небам са смажанымі кілбасамі, шашлыкамі, ліманадам, півам і добрым гукам. Сам фэст ня надта працяглы – доўжыцца ўсяго некалькі гадзінаў.

Пачынаючы сёньняшні фэст, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан прывітаў удзельнікаў па-беларуску, аднак назва “Амбасовішча” дыплямату ніяк не давалася, таму ён вымаўляў прасьцей – “Амбасовіч”.

Сёлета ў фэсьце ўдзельнічаюць сем гуртоў: беларускія “Кальмары” (Бяроза), “Хуткі смоўж” (Магілёў-Слаўгарад), “Dali” (Менск), “У нескладовае” (Менск), “Босае сонца” (Менск), “Naka” (Менск) і амэрыканскі “The Bishops” (штат Нэбраска).

Фэст “Амбасовішча” праходзіць у рэзыдэнцыі амэрыканскага пасла ў Раўбічах з 2005 году. На жаль, далейшы лёс фэсту цьмяны – у сувязі з тым, што амбасада ЗША не зьбіраецца падаўжаць арэнду будынку ў Раўбічах. Таму на наступны год "Амбасовішча" не заплянаванае. Магчыма, фэст будзе жыць далей, але ў гэтым выпадку яго будуць ладзіць ужо ў іншым месцы і, напэўна, пад іншай назвай.

Апошнія песьні "Амбасовішча"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:16 0:00


Рок-фэст "Амбасовішча-2010"

Гурт "The Bishops" прыляцеў на "Амбасовішча" са Злучаных Штатаў
1/9 Гурт "The Bishops" прыляцеў на "Амбасовішча" са Злучаных Штатаў
Музыка і шоўмэн Аляксандар Памідораў у атачэньні дзяўчат
2/9 Музыка і шоўмэн Аляксандар Памідораў у атачэньні дзяўчат
Лідэр гурту "Зьніч" Алесь Таболіч быў на фэсьце проста ў ролі госьця
3/9 Лідэр гурту "Зьніч" Алесь Таболіч быў на фэсьце проста ў ролі госьця
Віктар Рудэнка выступіў у складзе "Dali" ды "У нескладовае"
4/9 Віктар Рудэнка выступіў у складзе "Dali" ды "У нескладовае"
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан
5/9 Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан
Госьці рок-фэсту налягаюць на пачастункі
6/9 Госьці рок-фэсту налягаюць на пачастункі
Музыка Ўладзімер Пугач ратуецца ад сьпёкі халодным півам
7/9 Музыка Ўладзімер Пугач ратуецца ад сьпёкі халодным півам
Трубачы з гурту "Хуткі смоўж"
8/9 Трубачы з гурту "Хуткі смоўж"
Цэнтар вырабу шашлыкоў для гасьцей "Амбасовішча"
9/9 Цэнтар вырабу шашлыкоў для гасьцей "Амбасовішча"
Previous slide
Next slide
XS
SM
MD
LG