Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія хоча перагледзець статус Косава


Парлямэнт Сэрбіі пасьля 12-гадзінных дэбатаў падтрымаў прапанову ўраду дамагчыся новага абмеркаваньня ў Генэральнай Асамблеі ААН пытаньня аб статусе Косава.

Народная Скупшчына Сэрбіі правяла ўчора надзвычайнае пасяджэньне ў сувязі з абвешчаным на мінулым тыдні рашэньнем Міжнароднага суду ААН у Гаазе аб тым, што абвяшчэньне незалежнасьці Косава ў 2008 годзе не супярэчыла нормам міжнароднага права.

Бялград выказаў нязгоду з вэрдыктам суду, падкрэсьліўшы, што працягне змагацца за тэрытарыяльную цэласнасьць Сэрбіі палітычнымі мэтадамі.

Сэрбскія ўлады маюць намер перадаць у ААН праект рэзалюцыі аб неабходнасьці далейшых перамоваў па Косаве.
XS
SM
MD
LG