Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране злодзеяў пакаралі адсячэньнем рукі


У іранскім горадзе Хамедан пяць злодзеяў былі пакараныя адсячэньнем рукі. Мясцовыя агенцтвы паведамляюць, што яны былі старэйшыя за 25 гадоў і зьдзейсьнілі сур’ёзныя крадзяжы. Агенцтва Biglari тлумачыць, што пакараньне адсячэньнем рукі прымяняецца да злодзея, які ўкраў больш як 100 разоў і служыць перасьцярогай для іншых. Паводле ісламскага права шарыят крадзеж можа быць пакараны адсячэньнем рукі.
XS
SM
MD
LG