Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ накіроўвае ў Кіргізстан паліцэйскую місію


Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) прыняла сёньня рашэньне неадкладна накіраваць у Кіргізстан кансультацыйную паліцэйскую групу. Задача місіі – спрыяньне паслабленьню міжэтнічнай напружанасьці на поўдні краіны і падтрымка маніторынгу сытуацыі. У адпаведнасьці з узгодненым зь Бішкекам плянам, 52 супрацоўнікі міжнароднай паліцыі ня будуць ўзброеныя і ня будуць надзеленыя паўнамоцтвамі службаў правапарадку.
Раней сёньня мэр горад Ош Мэліс Мурзакматаў заявіў, што большасьць насельніцтва горада супраць разьмяшчэньня замежных паліцыянтаў. Мэр таксама адрынуў усе абвінавачваньні ў жорсткім абыходжаньні мясцовых сіл бясьпекі з затрыманымі прадстаўнікамі узбэцкай суполкі.
XS
SM
MD
LG