Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Нямеччына падпісалі шэраг пагадненьняў


Расея і Нямеччына падпісалі шэраг дакумэнтаў паводле вынікаў міждзяржаўных кансультацыяў на найвышэйшым узроўні, якія адбыліся ў расейскім горадзе Екацярынбургу. Падпісаныя пагадненьні пра супрацоўніцтва ў галіне інавацыяў, транспарту, культуры, аховы здароўя, праграмы падтрымкі малога бізнэсу.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што 2011 год будзе абвешчаны годам расейска-нямецкіх навуковых дасягненьняў. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель адзначыла, што яе краіна вітае абмен досьведам з расейскімі партнэрамі ў многіх галінах эканомікі.
XS
SM
MD
LG