Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не даруе жанчынам


Прадстаўнікі іранскіх судовых ворганаў пацьвердзілі, што выкананьне прысуду ўкаменаваньнем на нейкі час адкладзенае. Афіцыйнае агенцтва IRNA цытуе прадстаўніка суду Малекайдара Шарыфі, які кажа, што выкананьне прысуду над Сакінэ Ашціяні адкладзенае “з гуманітарных меркаваньняў”.

Паводле іранскага выкладаньня мусульманскага права, гэтая жанчына была прысуджаная да сьмерці ўкаменаваньнем за пазашлюбную сувязь. Шарыфі, аднак, дадаў, што нягледзячы на пратэсты з боку Захаду, асуджанай пакараньне пагражае. Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз , міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ўстрымацца ад выкананьня прысуду. Брытанія раней назвала яго сярэднявечным.
XS
SM
MD
LG