Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарцы Грузіі споўнілася 130 гадоў


Грузінскія ўлады заявілі, што маюць дакладныя дакумэнты адносна даты нараджэньня Антысы Хвічхава. Паводле іх, яна нарадзілася ў адной з горных вёсак на захадзе гэтай краіны 8 ліпеня 1880 году і ёй такім чынам спаўняецца сёньня 130 гадоў. Хвічхава доўгі час працавала на зборы кукурузы і гарбаты і выйшла на пэнсію ў 1965 годзе. Паводле дасьледчыкаў-герантолягаў, якія дагэтуль не вывучалі дакумэнты Хвічхавы, пакуль найстарэйшым чалавекам на зямлі афіцыйна лічыцца 114-гадовы
француз Эжэн Бланшар.
XS
SM
MD
LG