Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маракі дачакаліся вызваленьня


Усе 12 маракоў нямецкага судна «Палёнія», захопленыя ў пятніцу вечарам піратамі ў Нігерыі, вызваленыя сёньня. Пра гэта паведамляюць вайсковыя крыніцы Нігерыі. Маракі накіраваныя ў Бані, галоўны нафтавы тэрмінал на поўдні Нігерыі. У складзе экіпажу “Палёніі” – грамадзяне Расеі, Нямеччыны, Літвы, Латвіі і Ўкраіны. Украінскі марак быў пры нападзеньні піратаў паранены, ён знаходзіцца ў шпіталі.

Паведамляецца таксама, што маракі судна "North Spirit", захопленыя нігерыйскімі піратамі ў сярэдзіне траўня ў раёне камэрунскага порту Дуала, вызваленыя за выкуп. Сума выкупу не называецца. Уладальнікам гэтага судна была грэцкая кампанія.
XS
SM
MD
LG