Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенты КДБ у Літве ня будуць начальнікамі


Сэйм Літвы прыняў папраўкі да закону аб люстрацыі, паводле якіх сакрэтным інфарматарам КДБ СССР пажыцьцёва забаранілі займаць кіроўныя пасады. Паводле карэспандэнта Радыё Свабода ў Вільні, цяпер былыя "стукачы" КДБ, якія дагэтуль не прызналіся ў гэтым Камісіі ў люстрацыі, ня змогуць займаць у Літве кіроўныя пасады ў міністэрствах, установах, інстытутах і школах. Таксама ім забаронена быць пракурорамі, супрацоўнікамі сыстэмы ўнутраных справаў, Дэпартамэнту дзяржбясьпекі, дыпляматычных службаў, міжнародных арганізацыяў.

За час, які быў дадзены для добраахвотнага прызнаньня пра супрацоўніцтва з КДБ у пару савецкай улады, у літоўскую Камісію ў люстрацыі зьвярнуліся каля паўтары тысячы былых агентаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў СССР. Паводле некаторых дадзеных, тады ў Літве іх магло быць дзесяткі тысячаў.
XS
SM
MD
LG