Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЕЧНА...


...і цёпла. Тэмпэратура: 13 — 25 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Реактар" адбудзецца фэстываль "Купальскае кола" з удзелам гуртоў: "ПАЛАЦ", "Testamentum Terrae", "Unia", "Рокаш", "Гуда", "Ліцьвіны", Андрэй Плясанаў ("P.L.A.N.") і інш. Пачатак а 18.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў наведвае Ізраіль і Палестынскую аўтаномію.

"Freedom House" агучвае свой штогадовы даклад "Nations in Transit".

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1900 нарадзіўся францускі пісьменьнік Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры (пам. 1944).

У 1925 году нарадзіўся беларускі акадэмік Юры Астроўскі (пам. 1991). Ён зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускае мэдыцыны, быў дырэктарам Інстытуту біяхіміі Акадэміі Навук, стваральнікам Гарадзенскай біяхімічнай школы.

У 1945 Савецкі Саюз далучыў Закарпацкую Русь да Ўкраінскай ССР.

У 1948 нарадзіўся Іен Пэйс, бубнач "Deep Purple", аднаго з найбольш славутых рок-гуртоў на сьвеце. Гурт, заснаваны ў 1968, дзейнічае і сёньня, а Іен Пэйс застаецца ў ім адзіным з музыкантаў-заснавальнікаў. Пэйс таксама адзіны з музыкантаў, які браў удзел у запісах усіх дыскаў гурту, пачынаючы з "Shades of Deep Purple" (1968) і канчаючы "Rapture of the Deep (2005)".


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Справа аб леташнім выбуху: год ганьбы".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я ведаю толькі адзін від свабоды — свабоду думкі".

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG