Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Грэцыі асудзіў тэракт


Прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіу Папандрэў асудзіў арганізатараў выбуху ў міністэрстве грамадзкага парадку, у выніку якога загінуў дарадца міністра.

“Усе жыхары Грэцыі асуджаюць тое, што здарылася. У той час, калі людзі робяць усё магчымае, каб ізноў паставіць краіну на ногі, вярнуць ёй давер, гэтыя баязьліўцы, забойцы, якія хаваюць свой твар, хочуць парушыць мір і бясьпеку, парушыць пакой і нашкодзіць міжнароднаму іміджу нашай дзяржавы. Гэтыя забойцы павінны ведаць, што ў іх нічога не атрымаецца, таму што грамадзтва – супраць іх. Наша грамадзтва немагчыма запалохаць” – сказаў Георгіу Папандрэў.
XS
SM
MD
LG