Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама звольніў генэрала Маккрыстала


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня звольніў камандуючага міжнароднымі сіламі ў Аўганістане генэрала Стэнлі Маккрыстала.
Прычынай стала інтэрвію генэрала часопісу "Rolling Stone", ў якім Маккрыстал нэгатыўна выказаўся пра віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і спэцыяльнага пасланца ў Аўганістане і Пакістане Рычарда Холбрука.

Пазьней Маккрыстал папрасіў у іх прабачэньня. Аднак учора ён быў выкліканы ў Вашынгтон, дзе адбылася яго гутарка з кіраўніком дзяржавы. Пасьля гутаркі прэзыдэнт Абама заявіў аб звальненьні генэрала Маккрыстала.
Пры гэтым прэзыдэнт ЗША заявіў:

"Паводзіны, якія выразіліся ў нядаўна апублікаваным артыкуле, не адпавядаюць стандартам, устаноўленым для ваенных кіраўнікоў. Гэта падрывае грамадзянскі кантроль над ўзброенымі сіламі, што з'яўляецца асновай нашай дэмакратычнай сыстэмы, і гэта падрывае давер, які неабходны для нашай каманды, каб працаваць разам для дасягненьня нашых мэтаў у Аўганістане ".

Камандуючым сіламі ў Аўганістане прызначаны генэрал Дэвід Пэтрэус.
XS
SM
MD
LG