Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ прапануе разьмясьціць у Кіргізстане паліцэйскія сілы


Прычыны непарадкаў на поўдні Кіргізстану павінна высьветліць міжнароднае расьсьледаваньне. Такое меркаваньне выказаў прадстаўнік Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Кіма Кільюнэн на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку. Ён таксама прапанаваў разьмясьціць у рэгіёне паліцэйскія сілы АБСЭ, каб стабілізаваць сытуацыю. Гаворка вядзецца пра паліцэйскія сілы, а не пра міратворчы кантынгент, -- падкрэсьліў прадстаўнік АБСЭ.

У сераду часовы ўрад Кіргізстану падоўжыў тэрмін дзеяньня надзвычайнага становішча ў Джалал-абадзкай вобласьці да 25 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG