Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік сіламі НАТО назваў памылковым артыкул у "Rolling Stone"


Кіраўнік сіламі НАТО генэрал Стэнлі Маккрыстал папрасіў выбачэньня за артыкул у выданьні "Rolling Stone", зь якога вынікае, што нібыта крытыкуе адміністрацыю прэзыдэнта Барака Абамы за няздольнасьць правесьці пасьпяховыя апэрацыі ў Аўганістане.
Маккрыстал назваў зьмест артыкулу памылковым і заявіў пра свой бязьмежны рэспэкт да адміністрацыі прэзыдэнта. 55-гадовы генэрал кіруе міжнароднымі сіламі ў Аўганістане і адначасна амэрыканскім кантынгенце ў іх складзе ад чэрвеня 2009.
XS
SM
MD
LG