Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны за спробу тэракту ў Нью-Ёрку прызнаў сябе вінаватым


Амэрыканец пакістанскага паходжаньня Фэйсал Шахзад, які быў арыштаваны па падазрэньні ў арганізацыі тэракту ў цэнтры Нью-Ёрку на пляцы Таймс-сквэр прызнаў сябе вінаватым па ўсіх выстаўленых супраць яго 10 пунктах абвінавачваньня.

Гэтае прызнаньне 30-цігадовы Шахсад зрабіў у акружным судзе Нью-Ёрку ў панядзелак. Ён быў арыштаваны 3-га траўня, праз два дні пасьля таго, як ў прыпаркаваным на Таймс-сквэр аўтамабілі была знойдзена самаробная выбуховая прылада.
XS
SM
MD
LG